Дарожна-эксплуатацыйны ўчастак Кастрычніцкага раёна утвораны 2.10.1973 г.
Вышэйстаячай арганізацыяй на момант утварэння з'яўлялася "Гардаркіраўніцтва".
У 1984 г. участак перайшоў у падпарадкаванне трэста "Гардармеханiзацыя".
Прадпрыемства заснавана на камунальнай форме ўласнасці г. Мінска, створана на нявызначаны тэрмін па рашэнні Мінгарвыканкама № 646 ад 1.07.1999 г. на базе дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка Кастрычніцкага раёна, структурнага падраздзялення ГП «Трэст «Гардармеханізацыя».
Заснавальнікам прадпрыемства выступае адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
Прадпрыемства з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае свой разліковы рахунак, гербавую пячатку, штампы і дзейнічае на прынцыпах гаспадарчага разліку.
У сваёй дзейнасці Прадпрыемства кіруецца дзеючым заканадаўствам, пастановамі, распараджэннямі Заснавальніка і УП «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама», Статутам прадпрыемства.
Дзеючы Статут Прадпрыемства зацверджаны рашэннем адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска ад 28.02.2017 г. № 205 (зарэгістраваны Галоўным упраўленнем юстыцыі МГІК 13.03.2017 г.)
У цяперашні час вытворчая база прадпрыемства з адміністрацыйным корпусам размяшчаецца па адрасе: вул. Казiнца, 7а.